Усе навіны

Трэнер брэсцкага «Дынама» Нікіфарэнка: «Такія моманты, як чырвоная картка Кавалевічу, трэба спыняць, бо гулец павінен адчуваць адказнасць не толькі за сябе, а за каманду»

30 красавіка 2023, 21:04

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка пракаментаваў перамогу над «Нафтанам» у 6-м туры вышэйшай лігі. Нагадаем, што гэтая перамога стала першай для брэстаўчан у сёлетнім чэмпіянаце.

«Найперш хочацца павіншаваць наш клуб з першай перамогай. Мы яе доўга чакалі, вытрывалі сёння. Па гульні магу сказаць, што пасля другога мяча стала гуляць лягчэй. Несумненна, ёсць моманты, якія хацелася б скарэкціраваць, не без гэтага. Але перамогу мы заслужылі сёньня, гэта дакладна. Заменамі задаволены, асабліва выхадам Мішы Гардзейчука, ён паказаў сваёй гульнёй, што ён дасведчаны футбаліст. Калі казаць пра чырвоную картку Кавалевічу, ён паказаў сваю нявопытнасць менавіта такой рэакцыяй на эпізод. Такія моманты трэба спыняць, бо гулец павінен адчуваць адказнасць не толькі за сябе, а за каманду», – сказаў Нікіфарэнка.

Адзначым, што выдаленне Кавалевіча стала 3-м для брэсцкага клуба ў 6 матчах чэмпіянату.