Усе навіны

Нападнік «Нёмана» Грыбоўскі: «Мама з бабуляй лаюць увесь час тату, што ён аддаў мяне ў футбол: столькі траўмаў, некалькі аперацый было. Яны перажываюць не за футбол, а за здароўе маё»

1 траўня 2023, 10:13

Нападнік «Нёмана» Раман Грыбоўскі распавёў пра стаўленне сваёй сям'і да сваёй кар'еры, а таксама пра траўму крыжападобных звязкаў, якую ён атрымаў у пачатку сезона-2022.

«Як кажа мама: я – гэта мара таты ў дзяцінстве, якая не спраўдзілася. Ён таксама хацеў гуляць у футбол, але не атрымалася. Мама з бабуляй лаюць увесь час тату, што ён аддаў мяне ў футбол: столькі траўмаў, некалькі аперацый было. І бабуля з мамай перажываюць не за футбол, а за здароўе маё.

З узростам я разумею, што гэта я сам абраў, а не тата. Гэта мне ўнутры, неяк такі унутраны голас падказаў, што трэба гэтым займацца. З-за любові да футбол проста так атрымалася, што пайшло-пайшло і стаў прафесійным футбалістам.

Першы час [пасля атрымання траўмы ў сезоне-2022] перажываў вельмі моцна, думаў, як аднавіцца, як будзе далей. Не шмат у каго атрымліваецца пасля траўмы аднаўляцца сур'ёзна. Хтосьці забаўляе трошкі. Псіхалагічна быццам першыя моманты было цяжка, пасля аперацыі думак было шмат. Але з часам усё нармальна [стала]. Як бы папрацаваў над каленам, трошкі падзалечыўся.

Родныя дапамаглі, бацькі заўсёды былі побач. Потым ужо думкі іншыя былі, што траўмы – частка футбола, і не бывае без траўмаў прафесійнага спорту. Таму ён неяк так пачаў думаць. І неяк больш-менш спакойна стала», – сказаў Грыбоўскі.