Усе навіны

«Лестэр» гатовы прадаць Мэдысана за 45-60 млн фунтаў, гульцом цікавяцца «МЮ», «Тотэнхэм» і «Ньюкасл»

1 траўня 2023, 17:18

Паўабаронца «Лестэра» Джэймс Мэдысан летам пакіне каманду незалежна ад выніковага месца клуба ў турнірнай табліцы, паведамляе The Telegraph.

У пачатку года «Лісы» задэкларавалі рэкордныя страты ў памеры 92,5 млн фунтаў стэрлінгаў, таму летам клуб вернецца да стратэгіі продажу дарагіх актываў, каб палепшыць баланс.

Кошт – ад 45 да 60 млн фунтаў стэрлінгаў з улікам таго, што кантракт гульца заканчваецца ў 2024 годзе.

Цікавасць да футбаліста зборнай Англіі праяўляюць «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм» і «Ньюкасл».

Мэдысан выступае за «Лестэр» з 2018 года, за гэты час ён забіў 54 галы і аддаў 39 выніковых перадач у 198 матчах.