Усе навіны

Пачэціна хоча падпісаць у «Чэлсі» Манэ (Football Insider)

1 траўня 2023, 19:46

Маўрысіа Пачэціна, які можа ўзначаліць «Чэлсі», хоча падпісаць у лонданскі клуб гульца «Баварыі» Сад'ё Манэ, паведамляе Football Insider.

Лічыцца, што «Баварыя» гатовая прадаць 31-гадовага сенегальца за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

У «Чэлсі» разглядаюць Мане на пазіцыі форварда, хоць ён можа згуляць і левага і правага вінгера.

Гэта можа быць «імгненная здзелка», паколькі нямецкі клуб гатовы спыніць супрацоўніцтва з футбалістам.

У бягучым сезоне Манэ забіў 12 галоў і зрабіў 5 асістаў у 35 матчах за «Баварыю».

Чакаецца, што прызначэнне Пачэціна будзе пацверджанае найбліжэйшым часам.