Усе навіны

Мілнер падпіша 1-гадовы кантракт з «Брайтанам»

4 траўня 2023, 08:28

Паўабаронца «Ліверпуля» Джэймс Мілнер пяройдзе ў «Брайтан» летам на правах вольнага агента, паведамляе Ніколо Скіра.

37-гадовы англічанін падпіша аднагадовы кантракт з камандай Раберта дэ Дзербі.

Нагадаем, Мілнер выступае за мерсісайдцаў з ліпеня 2015 года.

За гэты час ён выйграў з клубам Лігу чэмпіёнаў, Чэмпіянат Англіі, Кубак англійскай лігі, Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету.

У гэтым сезоне гулец адзначыўся 2 выніковымі перадачамі ў 39 матчах.