Усе навіны

«Арсенал» і «Астан Віла» – сярод клубаў, якія разглядаюць трансфер Ферана

4 траўня 2023, 13:51

Вінгер «Барселоны» Феран Торэс летам можа вярнуцца ў АПЛ.

Паводле інфармацыі TalkSport, яго падпісанне разглядаюць «Астан Віла» і «Арсенал». Лонданцы цікавіліся 23-гадовым футбалістам яшчэ зімой.

Пры гэтым фаварытам лічыцца менавіта «Астан Віла», куды пяройдзе дырэктар каталонцаў Матэу Алемані. У клубе гатовыя выканаць пажаданні галоўнага трэнера Унаі Эмеры па ўзмацненні складу перад наступным сезонам.

У бягучым розыгрышы Ла Лігі Феран згуляў 29 матчаў, забіў 4 галы і зрабіў 1 асіст.