Усе навіны
Фота

Будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна па стане на травень 2023 года

4 траўня 2023, 22:17
3

Як паведамляе старонка ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте «Арэны Беларусі», працягваецца будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мiнску па вул. Ванеева.

Здымкі датуюцца 3 траўня.

На стадыёне працягваецца зборка і ўстаноўка металаканструкцый фасада і даху. Паралельна вырабляецца і ўкладваецца грабянец трыбун.

Нагадаем, што Нацыянальны футбольны стадыён размесціцца на зямельным участку агульнай плошчай 12, 48 га.

Гэта будзе стадыён агульнай умяшчальнасцю 33000 месцаў, дзе можна праводзіць адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы і свету, Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы, а таксама Суперкубак УЕФА.

На будаўніцтва стадыёна і басейна на вуліцы Кальварыйскай Кітай выдзеліў 235 млн долараў. Гэта бязвыплатная дапамога.