Усе навіны
Фота

Тэрміны поўнага ўводу Нацыянальнага футбольнага стадыёна будуць перанесены на 2024 год («Арены Беларуси»)

4 траўня 2023, 22:29
1

Тэрміны поўнага ўводу Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мiнску па вул. Ванеева відавочна будуць перанесены на 2024 год. Пра гэта паведамляе суполка «Арeны Беларуси».

– Мяркуючы па тэмпах да канца года мы ўбачым змантаваны дах, трыбуны (без крэслаў), магчыма і часткова фасад, – гаворыцца ў крыніцы.

Нагадаем, што Нацыянальны футбольны стадыён размесціцца на зямельным участку агульнай плошчай 12, 48 га.

Гэта будзе стадыён агульнай умяшчальнасцю 33000 месцаў, дзе можна праводзіць адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы і свету, Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы, а таксама Суперкубак УЕФА.

На будаўніцтва стадыёна і басейна на вуліцы Кальварыйскай Кітай выдзеліў 235 млн долараў. Гэта бязвыплатная дапамога.