Усе навіны

Шкурын з-за пашкоджання не патрапіў у заяўку «Макабі» Пэтах-Тыква на матч Д2 Ізраіля

5 траўня 2023, 16:29

Беларускі нападаючы Ілля Шкурын прапусціў матч 36-га тура чэмпіянату Ізраіля Д2, у якім «Макабі» Пэтах-Тыква сустракаецца з «Макабі» Яфа.

У футбаліста пашкоджанне.

Нагадаем, у мінулым туры «Макабі» Пэтах-Ціква забяспечыў сабе пуцёўку ў элітны дывізіён. А ў пятнічным матчы, за тур да фінішу, можа датэрмінова заваяваць чэмпіёнскі тытул.

У 33 матчах сезона Шкурын забіў 15 мячоў, аддаў 4 галявыя перадачы.