Усе навіны

Клоп пацвердзіў, што Тыяга Алькантара не згуляе да канца сезона з-за траўмы

5 траўня 2023, 22:22

Паўабаронца «Ліверпуля» Тыяга Алькантара атрымаў траўму сцягна, з-за якой вымушаны датэрмінова завяршыць сезон. Інфармацыю пра гэта пацвердзіў галоўны трэнер каманды Юрген Клоп.

«Тыяга будзе праапераваны і прапусціць рэшту сезона. Гэта тая ж праблема, па якой ён прапусціў пару месяцаў раней. Ці будзе ён гатовы да перадсезоння? Так, і менавіта таму мы робім гэта зараз», – сказаў Клоп.

32-гадовы іспанец паспеў адгуляць усяго 96 хвілін пасля таго, як вярнуўся на поле ў красавіку пасля мінулай траўмы. У найбліжэйшы час гулец будзе праапераваны.

Такім чынам, Тыяга не дапаможа камандзе ў матчах супраць «Брэнтфарда», «Лестэра», «Астан Вілы» і «Саўтгемптана».

У цэлым футбаліст атрымаў ужо трэцюю траўму за сезон, таму ён сумарна прапусціць 21 гульню мерсісайдцаў.