Усе навіны

«Чэлсі» можа падпісаць Лаўтара Марцінеса (Football Insider)

6 траўня 2023, 08:40

«Чэлсі» цікавіцца форвардам «Інтэра» Лаўтара Марцінесам, паведамляе Football Insider.

Па дадзеных крыніцы, англійскі клуб паспрабуе падпісаць гульца летам. Сума трансферу можа скласці каля 70 млн фунтаў. У футбалісце зацікаўлены Маўрысіа Пачэціна, які можа ўзначаліць каманду.

25-гадовы аргенцінец у бягучым сезоне правёў 48 матчаў за «Інтэр» і забіў 23 мячы пры 9 асістах.