Усе навіны

«Чэлсі» паспрабуе ўключыць Пулішыча ў пагадненне па Асімхене

9 траўня 2023, 13:40

«Чэлсі» працягвае разглядаць варыянт з трансферам нападаючага «Напалі» Віктара Асімхена летам, нягледзячы на нежаданне італьянскага клуба прадаваць гульца, сведчыць Daily Mail.

Крыніца адзначае, што лонданцы паспрабуюць прапанаваць абмен на вінгера Крысціяна Пулішыча з даплатай – неапалітанцы яшчэ раней цікавіліся гэтым футбалістам. Таксама цікавасць да амерыканца праяўляе «Ювентус».

На Асімхена яшчэ прэтэндуе «Манчэстэр Юнайтэд». Абодва прадстаўнікі АПЛ вераць, што «Напалі» можа пагадзіцца на суму ў 130 мільёнаў еўра.

Асімхен у гэтым сезоне забіў 28 галоў і зрабіў 5 асістаў у 35 матчах. Статыстыка 24-гадовага нігерыйца тут.