Усе навіны

Месі – Бускетсу: «На полі ты – пяцёрка, але як гулец і чалавек – дзесятка»

10 траўня 2023, 22:05

Нападаючы «ПСЖ» Ліянэль Месі напісаў на сваёй старонцы ў Інстаграме паведамленне, прысвечанае яго былому партнёру па «Барселоне» Серхіа Бускетсу.

«На полі ты пяцёрка, але як гулец і чалавек ты дзясятка, Бусі.

Жадаю ўсяго лепшага на новым этапе жыцця як табе, так і тваёй сям'і. Дзякую табе за тое, што ты быў на полі і па-за ім, мы правялі столькі момантаў разам. Некаторыя з іх – складаныя, але таксама было шмат добрых. Яны застануцца назаўжды! Моцна абдымаю», – напісаў Месі.

«Барселона» пацвердзіла, што Бускетс пакіне клуб пасля завяршэння сезона. Іспанец выступае за каталонскі клуб з 2005 года.