Усе навіны

Анатоля Юрэвіча дыскваліфікавалі на пяць гадоў

11 траўня 2023, 12:17

КДК АБФФ прыняў рашэнне пра пакаранні па справе «Шахцёра».

Заяўлена, што «кіраўніцтвам ФК «Шахцёр» былі арганізаваныя дагаворныя матчы, а таксама ажыццяўлялася неправамернае фінансавае стымуляванне каманд вышэйшай лігі».

Сярод іншага прынятае рашэнне пра дыскваліфікацыю Анатоля Юрэвіча на пяць гадоў.

Таксама ён павінен будзе выплаціць штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (каля $13 тысяч).

Юрэвіч кіруе праектам «Энергетыка-БДУ» з 2017 года. Цяпер ён таксама з'яўляецца дзяржтрэнерам па футболе Мінспорту Лукашэнкі. «Міністр» Сяргей Кавальчук зрабіў Юрэвіча сваім найбліжэйшым дарадцам у футбольных пытаннях.

Акрамя таго АБФФ дыскваліфікавалі на 3 гады адміністратара «Энергетыка-БДУ» Арама Абдуль Кадэр Абдаль-Маджыда. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 14 800 беларускіх рублёў (400 базавых велічыняў).