Усе навіны

«Макабі» Пэтах-Тыква Шкурына ў заключным матчы сезона Д2 Ізраілю саступіў «Хапаэлю» Кфар-Сава

12 траўня 2023, 18:48

«Макабі» Пэтах-Тыква ў заключным матчы сезона чэмпіянату Ізраіля Д2 прайграў «Хапаэлю» Кфар-Сава (1:2). Раней каманда беларускага нападаючага Іллі Шкурына набрала 75 балаў і за 1 тур да фінішу першынства забяспечыла сабе чэмпіёнства.

Сам Шкурын гульню прапускаў.

Раней «Макабі» Пэтах-Тыква здабыў сабе пуцёўку ў элітны дывізіён.

У 33 матчах сезона Шкурын забіў 15 мячоў, аддаў 4 галявыя перадачы.