Усе навіны

Пунтусу стала блага пасля матчу з «Белшынай» – ён не прыйшоў на прэс-канферэнцыю («Прэсбол»)

14 траўня 2023, 17:45

Як паведамляе «Прэсбол», галоўнаму трэнеру «Нафтана» Юрыю Пунтусу стала блага пасля матчу супраць «Белшыны», у якім навапалачане прайгралі з лікам 0:1.

Пунтус не прыйшоў на прэс-канферэнцыю пасля матча. Ён з'ехаў са стадыёна адразу пасля заканчэння сустрэчы.