Усе навіны

«Барселона» абвясціла, што Ёрдзі Кройф пакіне пасаду спартыўнага дырэктара

16 траўня 2023, 19:41

Спартыўны дырэктар «Барселоны» Ёрдзі Кройф не будзе працягваць кантракт з клубам.

Яго дзейнае пагадненне скончыцца 30 чэрвеня. 49-гадовы спецыяліст хоча заняцца новымі прафесійнымі праектамі.

Кройф заявіў пра сваё імкненне дапамагчы «Барселоне» ў пераходзе да новай футбольнай выканаўчай структуры, прапанаваўшы максімальнае супрацоўніцтва па закрыцці незавершаных здзелак на летнім рынку.

Ёрдзі займае пасаду спартыўнага дырэктара «Барселоны» з верасня 2021 года.

«На працягу двух сезонаў у каталонскім клубе праца Кройфа была вельмі каштоўная ў прыняцці футбольных рашэнняў і перабудове першай каманды. Акрамя таго, ён быў чалавекам, вельмі блізкім да трэнераў і тэхнічнага персаналу клуба», – гаворыцца ў заяве «Барселоны».

Раней «Барселона» паведаміла, што дырэктар па футболе клуба Матэу Алемані ўлетку пакіне сваю пасаду.