Усе навіны

Дэку стане новым спартыўным дырэктарам «Барселоны»

16 траўня 2023, 23:14

«Барселона» прызначыць былога гульца каманды Дэку на пасаду спартыўнага дырэктара, паведамляе The Athletic.

Гэта стане магчымым, таму што дзейны спартыўны дырэктар «Барселоны» Ёрдзі Кройф не будзе падаўжаць кантракт з клубам. Яго дзейнае пагадненне скончыцца 30 чэрвеня.

Дэку таксама будзе дапамагаць з пасадай дырэктара «Барселоны» па футболе, якая стала вакантнай пасля сыходу Матэу Алемані.

Партугалец пасля завяршэння кар'еры футбаліста стаў агентам. Ён з'яўляецца прадстаўніком вінгера «Барселоны» Рафіньі. Пакуль незразумела, ці давядзецца Дэку разарваць працоўныя адносіны з Рафіньяй. Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта заявіў, што Дэку давядзецца пакінуць сваё цяперашняе агенцтва, перш чым ён пачне працаваць у «Барселоне».

Дэку выступаў за «Барселону» з 2004 па 2008 год.