Усе навіны

Мане хоча застацца ў «Баварыі»

17 траўня 2023, 19:27

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што Сад'ё Манэ гатовы пакінуць «Баварыю», каб гэтым летам вярнуцца ў АПЛ.

Зрэшты, гэтыя чуткі абверг Фабрыцыа Рамана. Сенегалец па-ранейшаму спадзяецца застацца ў «Баварыі» і выйграць трафеі ў наступным сезоне. Да таго ж, у Манэ выдатныя адносіны з галоўным трэнерам Томасам Тухелем.

Нагадаем, Сад'ё стаў гульцом «Баварыі» мінулым летам. На працягу першага сезона ў мюнхенскім клубе Мане згуляў у 37 матчах ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 12 галоў і 6 асістаў.