Усе навіны

Бастоні будзе атрымліваць у «Інтэры» 5,5-6,5 млн еўра ў год па новым кантракце

17 траўня 2023, 20:58

Абаронца «Інтэра» Алесандра Бастоні ўзгадніў з клубам умовы новага кантракту, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

24-гадовы футбаліст падпіша кантракт альбо да 2027 года, альбо да 2028-га.

Па ім ён будзе атрымліваць 5, 5 млн еўра ў год + бонусы, і кожны год гэтая сума будзе павялічвацца, у рэшце рэшт дасягнуўшы 6, 5 млн.

Нагадаем, «нерадзуры» набылі Бастоні ў «Аталанты» летам 2017 года за 30 млн еўра.