Усе навіны

Альварэс стаў наймалодшым аргенцінцам, які забіваў у паўфінале ЛЧ, апярэдзіўшы Месі

18 траўня 2023, 08:58

«Манчэстэр Сіці» па суме двух матчаў перамог «Рэал» (1:1, 4:0) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе супраць «Інтэра».

Апошні мяч забіў Хуліян Альварэс з перадачы Філіпа Фодэна.

Дзякуючы гэтаму форвард стаў наймалодшым (23 гады, 3 месяцы і 17 дзён) аргенцінцам, які забіваў у паўфінале турніру.

Ён апярэдзіў Ліянэля Месі (23 гады, 10 месяцаў і 3 дні), які таксама забіў «Рэалу» у сезоне 2010/11.