Усе навіны

Хаві хоча, каб «Барселона» як мага хутчэй вырашыла пытанне з футбалістамі, якія пакінуць каманду ўлетку

19 траўня 2023, 14:15

«Барселона» чакае дазвол ад Ла Лігі пра пачатак працы над трансферамі, паведамляе Mundo Deportivo.

Галоўны трэнер Хаві настойвае, каб клуб хутчэй узгадніў усе пытанні з футбалістамі, якія пакінуць каманду летам. Гэта дазволіць каталонцам зарэгістраваць новыя кантракты з Рональдам Арауха, Гаві, Алексам Бальдэ, Маркасам Алонса і Сэрджы Раберта.

«Барселона» таксама хоча вярнуць з арэнды Абдэ Эзальзулі, які грае ў «Асасуне». Аднак яго могуць і прадаць, калі хто-небудзь прапануе 25-30 млн еўра.

«Тотэнхэм» ужо на стадыі перамоваў па выкупе Клемана Лангле. Серджынья Дэст пасля арэнды ў «Мілане», верагодна, зноў правядзе сезон не ў «Барселоне», як і Ніка Гансалес. «Лечэ» хоча выкупіць Самюэля Умціці, таксама ёсць некалькі зацікаўленых каманд з Італіі – «Барселона» не будзе перашкаджаць гэтаму трансферу.

Таксама Хаві хацеў бы спыніць супрацоўніцтва з некалькімі футбалістамі, якія знаходзіліся ў яго камандзе ў гэтым сезоне. Гаворка ідзе пра Ансу Фаці, Ферана Торэса, Франка Кэсіэ і Рафіню. Аднак Фаці не хоча пакідаць клуб, а Рафіню гатовы адпусціць толькі за большую суму, чым каталонцы заплацілі за яго мінулым летам.

Была інфармацыя, што «Барселона» зрабіла прапанову Ілкаю Гюндагану з «Манчэстэр Сіці». Таксама каталонская каманда сур'ёзна настроена падпісаць паўабаронцу «Баварыі» Ёзуа Кіміха.