Усе навіны

Бернарду стаў гульцом тыдня ў ЛЧ, Ламела – у ЛЕ

19 траўня 2023, 22:25

УЕФА абвясціў імёны найлепшых гульцоў тыдня ў еўракубках.

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Бернарду Сілва прызнаны найлепшым гульцом тыдня ў Лізе чэмпіёнаў. Партугалец адзначыўся дублем у пераможным матчы каманды супраць «Рэала» (4:0).

Вінгер «Севільі» Эрык Ламела прызнаны найлепшым гульцом тыдня ў Лізе Еўропы. На яго рахунку гол і рэзультатыўная перадача ў гульні з «Ювентусам» (2:1).

Нападаючы «Фіярэнціны» Нікалас Гансалес стаў найлепшым гульцом тыдня ў Лізе канферэнцый. Аргенцінец адзначыўся дублем у матчы з «Базелем» (3:1).

Ва ўсіх трох выпадках каманды гульцоў выйшлі ў фінал турніру.