Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва перамог «Акжэтпес» Джыгеры, дубль Барадзіна дапамог «Кайсару» разграміць «Кайрат»

21 траўня 2023, 18:55

20-21 траўня праходзяць матчы каманд з беларускімі гульцамі ў 10-м туры чэмпіянату Казахстана.

«Жэтысу» Паўла Назаранкi і Руслана Цеверава прайграў «Атырау» (0:3) галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава. Стасевіч забіў трэці мяч гульні на 58-й хвіліне і правёў на полі ўвесь матч. У гаспадароў Цевераў адгуляў увесь матч і не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Назаранка пачаў матч на лаве і выйшаў на замену на 56-й хвіліне, але не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Беларускі брамнік Хаткевіч адгуляў увесь матч «усухую». Мікіта Сцяпанаў правёў матч на лаўцы.

«Аксу» Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя прайграў у гасцях у карагандзінскага «Шахцёра» (1:2). Гутар і Салавей не патрапілі ў заяўку. Зямко правёў матч на лаўцы.

«Астана» Макса Эбонга перамагла «Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава (3:2). Усе беларусы з'віліся ў стартавых складах каманд і правялі ўвесь матч.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова у гасцях прайграў «Таболу» (0:1). Беларус адгуляў матч цалкам.

«Кайсар» Дзмiтрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля перамог ў гасцях у «Кайрата» (3:0). Барадзін адыграў на полі ўвесь матч і аформіў дубль. Соўпель пачаў гульню на полі і замяніўся на 78-й хвіліне.

«Каспій» Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава згуляў унічыю з «Актабэ» (0:0). Залескі правёў матч на лаўцы, іншыя беларусы каманды адгулялі матч цалкам.

«Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага перамог дома «Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры (1:0). У гаспадароў Садоўскі правёў матч на лаўцы, у гасцей – Джыгера пачаў матч на лаве запасных і так і не з'явіўся на полі.

Чэмпіянат Казахстана

10-ы тур

20 траўня

«Жэтысу» – «Атырау» – 0:3

Галы: 0:1 – Казлоў (5), 0:2 – Эфіонг (24), 0:3 – Стасевіч (58).

«Шахцёр Караганда» – «Аксу» – 2:1

Галы: 1:0 – Свірыдаў (44), 1:1 – Марат (45+2), 2:1 – Галкін (90+1).

«Астана» – «Кызыл-Жар» – 3:2

Галы: 1:0 – Араян (17), 2:0 – Тамасаў (27) 2:1 – Жозэ Вітор (39), 2:2 – Граф (89), 3:2 – Астанаў (90+8)

21 траўня

«Табол» – «Мактаарал» – 1:0

Гол: 1:0 – Часнакоў (69).

«Кайрат» – «Кайсар» – 0:3

Галы: 0:1 – Алівейра (10), 0:2 – Барадзін (24), 0:3 – Барадзін (45+3).

«Актабэ» – «Каспій» – 0:0

«Ардабасы» – «Акжэтпес» – 1:0

Галы: 1:0 – Ауро (32).