Усе навіны

Артэта хоча бачыць Гюндагана ў «Арсенале» ў выпадку сыходу Джакі

22 траўня 2023, 12:47

«Арсенал» хоча падпісаць паўабаронцу «Манчэстэр Сіці» Ілкая Гюндагана, паведамляе The Athletic.

Па дадзеных крыніцы, гульцом цікавіцца галоўны трэнер «кананіраў» Мікель Артэта. Ён разглядае кандыдатуру Гюндагана ў выпадку сыходу Граніта Джакі.

Кантракт гульца з «Сіці» дзейнічае да канца сезона. Раней паведамлялася, што ён разглядае прапановы свайго сёлетняга клуба.

32-гадовы Ілкай Гюндаган у бягучым сезоне правёў 48 матчаў за «Сіці». У яго актыве 9 галоў і 7 асістаў.