Усе навіны

ПСВ абвясціў пра сыход ван Ністэлроя

24 траўня, 18:10

ПСВ на сваім афіцыйным сайце паведаміў пра сыход галоўнага трэнера Руда ван Ністэлроя па яго ўласным жаданні.

46-гадовы спецыяліст узначаліў першую каманду эйндховенцаў год таму пасля двух гадоў працы з маладзёжнымі складамі клуба. З ім ПСВ выйграў Кубак і Суперкубак Нідэрландаў.

У чэмпіянаце каманда займае 2-е месца, апярэджваючы трэці «Аякс» на 3 ачкі за 1 тур да канца.

Па інфармацыі VoetbalPrimeur, Ністэлрой прыняў такое рашэнне з-за дрэннай атмасферы ў камандзе. Шэсць гульцоў, у тым ліку дэ Ёнг і Сіманс, паскардзіліся на паводзіны трэнера новаму тэхнічнаму дырэктару клуба.

Акрамя таго, што трэнер не ацаніў такі крок футбалістаў, яму не спадабалася, што кіраўніцтва не прадэманстравала ніякай падтрымкі. Таксама на працягу сезона Руд быў незадаволены, што клуб зімой прадаў двух лідараўлідэраў Кодзі Гакпа і Ноні Мадуэке ў разгар барацьбы за чэмпіёнства.

У аўторак увечары бакі дамовіліся сканцэнтравацца на апошнім матчы з АЗ, але ў сераду раніцай ван Ністэлрой заявіў кіраўнікам, што не адчувае падтрымкі і хоча сысці ўжо зараз.