Усе навіны

Максімальны заробак футбалістаў у дзяржынскім «Арсенале» ў сезоне-2023 – 1 тысяча рублёў

25 траўня 2023, 13:19

Як стала вядома «Трыбуне», аклады футбалістаў дзяржынскага «Арсенала» ў параўнанні з мінулым годам упалі ў два разы.

Максімальны заробак – тысяча рублёў. Яе зарабляюць усяго некалькі футбалістаў, якія з'яўляюцца лідарамі каманды: паўабаронца Альберт Міхайлаў, капітан і абаронца Аляксандр Скшынецкі, галкіпер Арцём Сарока.

800 рублёў мае Андрэй Ляўкавец. Маладыя футбалісты, напрыклад, Даніла Жульпа, Іван Арашкевіч, разлічваюць на 600-700 рублёў. Некаторыя атрымліваюць яшчэ менш.

Пры гэтым за пяць месяцаў поўных заробкаў у камандзе не бачыў ніхто – каб зусім не пакідаць гульцоў без грошай, ім налічваецца па пары сотняў рублёў. Пра прэміяльныя размова нават не вядзецца.