Усе навіны

«Арсенал» прэзентаваў новую форму, яна прысвечана 20-годдзю сезона без параз у АПЛ

26 траўня 2023, 14:42

«Арсенал» прадставіў новую хатнюю форму на сезон 2023/24.

Нямецкая кампанія adidas выканала форму ў традыцыйных для «Арсенал» чырвона-белых колерах.

Герб «Арсенала», лагатып adidas і тры палосы на рукавах выкананы ў залатым колеры. Яны сімвалізуюць сезон 2003/04, калі «Арсенал» не прайграў ніводнага матчу ў АПЛ (26 перамог і 12 нічыіх).

Новая форма прысвечана 20-годдзю каманды «Непераможныя».

У новай форме «Арсенал» згуляе яшчэ ў гэтым сезоне – 28 траўня ў хатнім, заключным туры АПЛ супраць «Вулверхэмптана».