Усе навіны

Нкунку ў бліжэйшы час прадставяць гульцом «Чэлсі», усе дакументы былі падпісаныя яшчэ ў снежні

27 траўня, 19:41

Нападнік «Лейпцыга» Крыстафер Нкунку сёння правёў свой апошні матч за каманду.

Француз аформіў дубль у гульні 34-га тура Бундэслігі супраць «Шальке» (4:2) і дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі.

Па дадзеных інсайдэра Фабрыцыа Рамана, 25-гадовага футбаліста ў бліжэйшы час прадставяць гульцом «Чэлсі». Усе дакументы па трансферы былі падпісаныя яшчэ ў снежні мінулага года – тады ж Крыстафер прайшоў медагляд.

У бягучым сезоне Бундэслігі на рахунку Нкунку 15 галоў і 5 асістаў у 25 матчах.