Усе навіны

Нкунку і Фюлькруг забілі найменшую колькасць мячоў сярод усіх пераможцаў бамбардзірскай гонкі Бундэслігі

28 траўня, 10:55

Крыстафер Нкунку з «Лейпцыга» і Ніклас Фюлькруг з «Вердэра» сталі найлепшымі бамбардзірамі сезона Бундэслігі, забіўшы па 16 мячоў. Таксама гульцы аддалі аднолькавую колькасць асістаў – па 5.

Яшчэ ніколі найлепшы бамбардзір сезона Бундэслігі не забіваў настолькі мала мячоў. Акрамя таго, упершыню за апошнія 20 гадоў два найлепшыя галеадаоры чэмпіянату Германіі аформілі аднолькавую колькасць галоў.

У сезоне 2002/03 Джаванэ Элбер з «Баварыі» і Томас Крысціянсен з «Бохума» выйгралі бамбардзірскую гонку Бундэслігі, вызначыўшыся 21 мячом.

У мінулым сезоне найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Германіі па 35 галах стаў Роберт Левандоўскі.