Усе навіны

Герашчанка пасля 0:2 ад «Арсенала»: «Праблема нападаючых «Дняпра». Форварды павінны забіваць, гэта іх праца»

28 траўня 2023, 19:52

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падзяліўся меркаваннем пра матч 9-га тура Д2 супраць «Арсенала» (0:2).

– Першы тайм нам не атрымаўся. Мы прайгралі вялікую колькасць адзінаборстваў, супернік чамусьці быў больш зараджаны і матываваны. Для нас загадка, чаму так адбылося.

«Арсенал» выйграў усе гульні, з'яўляецца лідарам чэмпіянату, таму гаворкі не можа быць пра нейкую недаацэнку ці неданастрой.

У другім тайме на полі была зусім іншая каманда. Я лічу, мы валодалі вялікай перавагай, стварылі шмат момантаў, здавалася, што вось-вось гэты гол будзе забіты.

Але ў выніку мы атрымалі другі мяч у свае вароты. Спрабавалі адыграцца, наносілі шмат удараў, але брамнік выручыў суперніка, ды і часта мяч ляцеў міма варот.

– Сёння не змог рэалізаваць хаця б адзін момант Юрый Клачкоў, астатнія нападаючыя таксама не здолелі вызначыцца. Як вырашыць гэтую праблему?

– Мы цяпер у распранальні казалі аб гэтым, што Юра не змог вызначыцца, і ў нас нуль забітых мячоў. Гэта праблема нашых нападаючых. Форварды павінны забіваць галы, гэта іх праца і крытэрый адзнакі іх майстэрства. На жаль, Клачкоў не забіў - «Дняпро» не забіў.

– Здавалася, што пасля другога прапушчанага мяча каманда крыху апусціла рукі.

– Так, гэта чыстая псіхалогія. Надзея, вядома, цеплілася на тое, што зможам адыграцца. Зразумела, што пры ліку 0:1 і 0:2 гэта дзве розныя надзеі. Напэўна, нейкае мімалётнае спусташэнне было, але затым мы працягнулі шукаць моманты, беглі ў атаку, імкнуліся забіць. Але, на жаль, гэтага зрабіць не ўдалося, – сказаў Герашчанка.