Усе навіны

Холанд стаў найлепшым бамбардзірам АПЛ

28 траўня 2023, 23:38

Найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі сезона-2022/23 стаў форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд.

22-гадовы нарвежац адыграў 35 матчаў у АПЛ, забіў 36 галоў і аддаў 8 дзейсных перадач.

Другое месца заняў форвард «Тотэнхэма» Гары Кейн – 30 галоў і 3 асістамі. На трэцяй пазіцыі нападаючы «Брэнтфорда» Айвен Тоуні – 20 галоў і 4 дзейсныя перадачы.

Холанд таксама быў прызнаны лепшым і лепшым маладым гульцом сезона ў АПЛ.