Усе навіны

Асэнсіа за крок ад пераходу ў «Астан Вілу» свабодным агентам, заробак – 8 млн еўра ў год

30 траўня 2023, 16:30

Паўабаронца «Рэала» Марка Асэнсіа знаходзіцца за крок ад падпісання кантракту з «Астан Вілай», паведамляе Нікола Скіра.

Размова ідзе пра пераход на правах свабоднага агента, бо летам 27-гадовы іспанец завяршае кантракт з клубам.

Па даных крыніцы, у Англіі Асэнсіа прапануюць заробак у 8 мільёнаў еўра ў год. Гэта амаль удвая больш, чым ён можа атрымаць у Мадрыдзе.

За «Рэал» Марка выступае з 2015 года, у яго актыве 285 матчаў, 61 гол і 32 асісты. Статыстыка бягучага сезона – тут.