Усе навіны

Хакімі мае намер пакінуць «ПСЖ», ён хоча вярнуцца ў «Рэал»

31 траўня 2023, 11:23

Фулбек «ПСЖ» Ашраф Хакімі выявіў жаданне пакінуць каманду, паведамляе Madrid Xtra са спасылкай на Relevo.

24-гадовы мараканец хацеў бы вярнуцца ў «Рэал», аднак крыніца адзначае, што гэты трансфер будзе вельмі складана ажыццявіць.

Хакімі – выхаванец мадрыдцаў, клуб прадаў яго ў 2020-м у «Інтэр» за 43 мільёны еўра, адкуль ён перайшоў у «ПСЖ» за 68 мільёнаў.

У бягучым сезоне на рахунку Ашрафа 5 галоў і 5 асістаў у 38 матчах за парыжан, падрабязная статыстыка – тут.