Усе навіны

Хаві: «Я не магу нікому гарантаваць гульнявы час. Гэта «Барса», а не грамадская арганізацыя»

2 чэрвеня, 14:16

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві заявіў, што не можа гарантаваць сталы гульнявы час Ансуманэ Фаці.

– Будзем ведаць пра нашыя планы па Ансу на наступным тыдні. Мы яшчэ нічога не рашалі. Ансу – гулец, які мне вельмі падабаецца, і ён дапамог нам.

Я не магу нікому гарантаваць гульнявы час. Калі я падпісваю новага гульца, я не магу яму сказаць, што ён будзе гуляць вечна. Я кажу яму, што ён будзе канкураваць з гульцамі X і Y. Гэта «Барса», а не грамадская арганізацыя.

– Вы сфарміравалі ў сваёй галаве стартавы склад каманды?

– Так. Але ў жніўні мінулага года ў нас быў Жордзі Альба. Потым з'явіўся Бальда, і мне прыйшлося паставіць яго замест Альбы, таму што ён быў найлепшы. Сказаць, што хтосьці заўсёды будзе гуляць, было б няправільна, – сказаў Хаві.