Усе навіны

Кукурэлья можа пакінуць «Чэлсі»

5 чэрвеня, 12:04

Абаронца «Чэлсі» Марк Кукурэлья можа пакінуць каманду ў міжсезонне, паведамляе Evening Standard.

Будучыня іспанца ў клубе застаецца нявызначанай, паколькі 1 ліпеня з камандай пачне працу новы галоўны трэнер – Маўрысіа Пачэціна. Разглядаюцца варыянты як з трансферам, так і з арэндай гульца.

У сувязі з магчымым сыходам Кукурэльі, «Чэлсі» верагодна ўтрымае ў камандзе абаронцы Яна Матсэна, які правёў мінулы сезон у арэндзе ў «Бэрнлі».

«Чэлсі» купіў Кукурэлью ў «Брайтана» за 62 млн фунтаў у жніўні 2022-га. З футбалістам заключылі 6-гадовы кантракт.

У 24 матчах сезона 2022/23 АПЛ іспанец аддаў 2 галявыя перадачы.

Статыстыка 24-гадовага гульца тут.