Усе навіны

Брамнік «Чэлсі» Мендзі зацікавіў «Манака»

6 чэрвеня, 20:20

Галкіпер «Чэлсі» Эдуар Мендзі зацікавіў «Манака», паведамляюць Get French Football News са спасылкай на Nice-Matin.

У 31-гадовым сенегальцы французскі клуб бачыць замену Аляксандру Нюбелю, які, верагодна, вернецца ў «Баварыю» пасля двухгадовай арэнды.

У сезоне 2022/23 Мендзі правёў 12 матчаў за «Чэлсі» (1 сухі), у якіх прапусціў 17 галоў.

Кантракт брамніка з лонданцамі разлічаны да лета 2025 года. Тransfermarkt ацэньвае яго ў 18 мільёнаў еўра.