Усе навіны

Яўген Бярозкін: «Казахстан – крок наперад з ЧБ. Спадзяюся, ён калі-небудзь вернецца на ранейшы ўзровень»

7 чэрвеня, 21:15

Беларускі паўабаронца «Кызыл-Жара» Яўген Бярозкін у інтэрвію тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир» падзяліўся меркаваннем пра чэмпіянат Казахстана.

– Цяпер у чэмпіянаце Казахстана дастаткова шмат беларусаў. Як думаеш, ці будуць яны яшчэ ехаць туды?

– Думаю, так. Усё ж такі ўзровень футбола, заробак – гэта шмат у чым вырашае. Нехта, вядома, рады выступаць дома, нягледзячы на ўсе праблемы. Але магу дакладна сказаць, што калі з'язджаць сёння з чэмпіянату Беларусі ў Казахстан, гэта вызначана крок наперад. Вядома, не скажу, што такі ўжо вялікі крок, таму што футбол у нашых краінах па стылі падобны, але ў цэлым для далейшага развіцця ў спартовым плане ўсё ж пераважней выглядае Казахстан. Зрэшты, кожны сам вырашае, што для яго лепей.

Пры гэтым я адзначу, што беларускі футбол, чэмпіянат стаў слабейшым не таму, што нашыя развучыліся гуляць. Не. Узровень упаў далёка не па футбольных прычынах. Многім не даюць гуляць, фінансава клубы заціскаюць, таму гульцы шукаюць месцы, дзе можна спакойна выступаць, зарабляць.

У ЧБ не едуць якасныя легіянеры. Але я спадзяюся, што ўсё гэта часова, і калі-небудзь наш чэмпіянат вернецца на ранейшы ўзровень, – сказаў Бярозкін.