Усе навіны

«Вырашыў, што грошы размяркую сярод гульцоў, сам не вазьму сабе нічога» На дзяржТБ агучылі нібыта сведчанні трэнера «Энергетыка-БДУ»

7 чэрвеня, 23:21

На беларускай дзяржТБ абвясцілі нібыта паказанні трэнера «Энергетыка-БДУ» па справе аб стымуляванні «Шахцёрам».

Нагадаем, «студэнты» перамаглі мінскае «Дынама» (4:1), якое тэарэтычна змагалася за медалі. Цяпер сілавікамі Лукашэнка сцвярджаецца, што прадстаўнік «Шахцёра" стымуляваў «Энергетык-БДУ».

Паказанні гучаць так:

– Прадстаўнік «Шахцёра» паведаміў аб гатоўнасці прастымуляваць нас – перадаць грашовую ўзнагароду за нічыю або перамогу над мінскім «Дынама». Я вырашыў, што калі будуць перададзены нейкія грошы, то размяркую іх як прэмію сярод гульцоў і трэнераў. Пры гэтым сам не вазьму сабе нічога.

Я проста адказаў на словы прадстаўніка «Шахцёра» аб перадачы грошай, каб гэтыя пытанні ён вырашаў праз майго калегу, – гаворыцца ў паказаннях.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.