Усе навіны

«Марсель» можа выкупіць кантракт Фансекі ў «Ліля»

8 чэрвеня, 10:00

Трэнер «Ліля» Паўлу Фансека ўлетку можа ўзначаліць «Марсель», паведамляе журналіст Марван Белкасем.

Інфармуецца, што «Марсель» гатовы ўступіць у перамовы з «Лілем», каб выкупіць дзейны да лета наступнага года кантракт Фансекі. Канчатковае рашэнне клуб прыме на гэтым тыдні.

У паслугах партугальскага спецыяліста зацікаўлены некаторыя клубы АПЛ, але Фансека не з'яўляецца прыярытэтным варыянтам для іх.

«Ліль» пад кіраўніцтвам Фансэкі фінішаваў 5-м у мінулым сезоне Лігі 1.