Усе навіны
Photo

На Нацыянальным футбольным стадыёне засталося ўстанавіць некалькі пралётаў фасада

9 чэрвеня, 11:15

Як паведамляе старонка «Арэны Беларусі», падчас будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна засталося ўсталяваць некалькі пралётаў даху/фасаду.

Здымкі датаваны 8 мая 2023 года.

«З боку праспекта відаць аднапавярховы маналітны будынак, відаць, уваходная група на тэрыторыю стадыёна. Вельмі цікава паглядзець што паспеюць за лета будаўнікі», – пішуць аўтары старонкі.

Нагадаем, што раней паведамлялася пра тое, што тэрміны ўводу стадыёна відавочна будуць перанесены на 2024 год.