Усе навіны

Раман Бягуноў: «Умоўнаму Юдзянкову можа быць хоць 50 гадоў, але калі ён адпавядае ўзроўню – павінен гуляць за зборную»

10 чэрвеня, 08:25
2

Абаронца мінскага «Дынама» Раман Бягуноў выказаўся пра зборную Беларусі.

– А як ты ставішся да амалоджвання зборнай?

– У зборнай павінны гуляць наймацнейшыя на дадзены момант футбалісты. Няхай умоўнаму Руслану Юдзянкову будзе хоць 50 гадоў, калі ён адпавядае ўзроўню – павінен выходзіць на поле.

– Чаму ў апошні час у нашай галоўнай каманды не ўсё атрымліваецца?

– Мне здаецца, мы самі ў сябе не верым. Калі ўспомніць гульню супраць Уэльса – мы самі сябе спалохаліся. Спалохаліся таго, што можам не проста не прайграць, а выйграць! Часам нам не хапае смеласці, – сказаў Бягуноў.