Усе навіны

Брамнік мінскага «Дынама» Шпакоўскі замяніў Плотнікава ў зборнай Беларусі (Татур)

10 чэрвеня, 16:03

Як паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур, варатар мінскага «Дынама» Дзяніс Шпакоўскі замяніў Максіма Плотнікава ў складзе зборнай Беларусі на кваліфікацыйныя матчы Еўра-2024 супраць Косава і Ізраіля. У Плотнікава ўзніклі праблемы з дакументамі з-за якіх ён не змог паляцець з камандай.

Для 22-гадовага Шпакоўскага гэта дэбютны выклік у зборную. У сезоне-2023 ён згуляў 6 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, прапусціўшы 3 мячы і зарабіўшы 1 жоўтую картку.

Брамнік раней прыцягваўся ў зборныя Беларусі U-16 і U-19. Але ў маладзёжнай зборнай Шпакоўскі так і не згуляў.