Усе навіны

Альварэс – першы гулец у гісторыі футбола, які выйграў чэмпіянат свету і ўзяў трэбл за адзін сезон

11 чэрвеня, 11:40

Форвард «Манчэстэр Сіці» Хуліян Альварэс устанавіў рэкорд дзякуючы перамозе ў Лізе чэмпіёнаў.

Нападаючы стаў першым гульцом у гісторыі футбола, які за адзін сезон выйграў чэмпіянат свету і аформіў трэбл.

Футбаліст стаў чэмпіёнам свету ў складзе зборнай Аргенціны. З «Манчэстэр Сіці» ён выйграў чэмпіянат і Кубак Англіі, а таксама Лігу чэмпіёнаў.

У фінале ЛЧ «Ман Сіці» перамог «Інтэр» (1:0). 23-гадовы Хуліян Альварэс у сезоне-2022/23 правёў 49 матчаў за каманду, аформіў 17 галоў і зрабіў 5 асістаў.