Усе навіны

Дэнзел Думфрыс: «Ганаруся матчам з «Манчэстэр Сіці»

11 чэрвеня, 15:40

Абаронца «Інтэра» Дэнзел Думфрыс пракаментаваў паразу ад «Манчэстэр Сіці» (0:1) у фінале Лігі чэмпіёнаў.

«Выступаючы за «Інтэр», заўжды гуляеш на перамогу. Але думаю, што мы не павінныя апускаць галаву. Я ганаруся сённяшнім матчам. Шкада, што не выйгралі.

Гэта фінал, мы змагаліся да апошняга свістка. Не пашанцавала – не забілі. Але я ганаруся тым, як мы рыхтаваліся да гэтай гульні. Мы не выйгралі, але аддалі ўсе сілы.

Цяжка зараз казаць. Мы не выйгралі скудэта, прайгралі гэты фінал. Мы правялі добры сезон, але зараз цяжка даваць аналіз», – сказаў Думфрыс.