Усе навіны

Эдэрсан, Родры, Бернарду Сілва і Анана – прэтэндэнты на званне найлепшага гульца тыдня ў ЛЧ

11 чэрвеня, 15:53

УЕФА назвала кандыдатаў на званне найлепшага футбаліста апошняга гульнявога тыдня Лігі чэмпіёнаў 2022/23.

У спіс увайшлі: Эдэрсан, Родры, Бернарду Сілва (усе – «Манчэстэр Сіці») і Андрэ Анана («Інтэр»).

Прагаласаваць за кандыдатаў можна на сайце УЕФА.

«Манчэстэр Сіці» ў фінале перамог «Інтэр» (1:0).