Усе навіны

«Бардо» застаўся ў Лізе 2 пасля тэхнічнай паразы ў матчы з «Радэзам». «Мец» падняўся ў Лігу 1

12 чэрвеня, 22:50

Дысцыплінарны камітэт Французскай прафесійнай футбольнай лігі залічыў «Бардо» тэхнічную паразу ў матчы 38-га тура Лігі 2 супраць «Радэза», паведамляе L’Equipe.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што заўзятар «Бардо» штурхнуў гульца «Радэза», калі той адкрыў лік у сустрэчы.

Такім чынам «Бардо» фінішаваў трэцім і наступны сезон правядзе таксама ў Лізе 2, паколькі для павышэння ў класе камандзе неабходна была толькі перамога.

Акрамя таго, сезон 2023/24 «Бардо» пачне з мінус адным ачком, а паўднёвая трыбуна стадыёна каманды дыскваліфікаваная на два матчы + два ўмоўна.

Дзякуючы такому рашэнню ў Лігу 1 падняўся другі «Мец», а «Радэз» падняўся з зоны вылету. «Анесі» вылецеў у Лігу 3.