Усе навіны

Дзмітрый Падстрэлаў: «Паехаў у чэмпіянат Казахстана, таму што хацеў паспрабаваць нешта новае»

12 чэрвеня, 22:36

Нападаючы «Каспія» Дзмітрый Падстрэлаў распавёў, чаму паехаў гуляць у чэмпіянат Казахстана.

– У гэтым годзе ў чэмпіянаце Казахстана каля 18 футбалістаў з Беларусі, калі не памыляюся, вельмі шмат. Можаш ты нам падказаць, растлумачыць, чым вось гэты чэмпіянат нашых футбалістаў так прываблівае? Чаму яны туды едуць? Як быццам не задумваючыся.

– Ну, сапраўды, я нават не ведаю, не магу казаць пра ўсіх, магу сказаць толькі за сябе, што я хацеў паспрабаваць нешта новае. Я ж кажу, казахстанскі чэмпіянат як бы добры, і нават цяпер там па зборнай, калі пасудзіць, то і зборная як бы добра выступае, і для чэмпіянату гэта таксама добра, – сказаў Падстрэлаў.