Усе навіны

«Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» могуць яшчэ раз пазбавіць ачкоў, калі яны не выплацяць штрафы АБФФ да 30 верасня

16 чэрвеня, 13:42

КДК АБФФ разгледзеў пытанні выканання рашэнняў камітэта па справе «Шахцёра».

Заяўлена, што на «Шахцёр» можа быць накладзены трансферны бан, калі клуб на працягу 30 дзён у поўным аб'ёме не аплаціць раней прызначаны штраф у памеры (146,6 тысячы долараў). У выпадку нявыплаты да 30 верасня 2023 г. уключна салігарчан могуць зноў пазбавіць ачкоў у ЧБ.

«Энергетыку-БДУ» была прадастаўлена адтэрміноўка па выплаце штрафу ў памеры (29,3 тысячы долараў) да 30 верасня 2023 года ўключна. Да гэтай даты «студэнты» не змогуць ажыццяўляць трансферы. У выпадку нявыплаты ў тэрмін «Энергетык-БДУ» таксама можа пазбавіцца турнірных балаў.

«Белшыне» таксама была прадастаўлена адтэрміноўка ў выплаце штрафу ў памеры (29,3 тысячы долараў) да канца верасня 2023 года. Да канчатковага разліку, калі б ён ні здарыўся, бабруйчане не змогуць ажыццяўляць трансферы.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.