Усе навіны

«Ювентус» і «Арсенал» цікавяцца Кастанем

17 чэрвеня, 11:58

«Ювентус» і «Арсенал» цікавяцца крайнім абаронцам «Лестэра» Цімаці Кастанем.

Па інфармацыі Джанлукі Дзі Марцыа, турынцы ўжо размаўлялі з «лісамі» адносна магчымага трансферу 27-гадовага бельгійца, кошт гульца – 15 млн еўра.

Што тычыцца «Арсенала», то ў клуба, паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, іншыя прыярытэты на трансферным рынку – Дэклан Райс і Кай Хаверц, таму перамоў пакуль няма.

Нагадаем, «Лестэр» па выніках мінулага сезона вылецеў у Чэмпіёншып.